top of page

                       ДНІ…

Дні пяюць перагудам мне сонную быль

Аб няясных далёкіх імкненнях,

І ў гарачых маіх летуценнях

Песні сумнай гудзе пераліў...

Дні ў пакінутым сэрцы маім будзяцъ жаль,

Сустракаюцъ тугою глыбокаю,

I пад сіняй ў палях павалокаю

Чаруе, заве мяне даль.

Дні нясуцъ мне трывогу - пакуту маю,

Хоць вітаюць мяне ранкаў росамі,

Грэюць сонца ласкавымі косамі,

А я сумны... ў задуме стаю.

Дні хочуць ад думак мяне адарваць

І ў ціне жыцця запляснелай

Да штодзённасці здзеравянелай

Ланцугом прыкаваць, прыкаваць!

 

в. Сакоўцы, 1927; 1940*

                   НОЧЫ СОН…

Ночы сон свае чары рассеяў...

Сыпле росы крынічны альшыннік,

Сон палёў летуценні навеяў,

Сон абняў гнуткіх вербаў галіны.

Месяц сее нябесныя іскры

На халодныя буйныя росы,

Сваю зелень красы дробналістай

Расплялі прыгажуні-бярозы.

 

Жыта спіць. Каласы нахілілі

Веі сну над спачыўшай зямлёю.

А павевы прасторы тулілі,

Цалаваліся з цішай начною.

 

I туманы дымком шапацелі,

Расплываліся нібы над морам,

Сны нячутна ляцелі... ляцелі

Да ласкавых, засмучаных зораў.

 

Хто мне друг - прынясі сон жаданы

Для маёй безадказнай тугі,

Раскажы мне, душою адданы,

Аб чым родныя сняць берагі?..

 

Гродзенскі астрог, 1930; 1940

     СІНІЯ ТУМАНЫ

               Санет

Застылі на дарогах сінія туманы,

I здзіўлена ўзыходзіць сонца над зямлёй,

Яно на росы траў, атуленых імглой,

Колерам вясёлкі ўпала на паляны.

 

Ўдыхаю пах зямлі, іду зачараваны,

А бунт яшчэ мацней шуміць ў маёй душы,

Што чую, як сляза закапала ў цішы

На мой ласкавы край, драпежнікам забраны...

 

О людзі! О зямля! Уздымайце моц грудзей!

Хай знае вораг сілу нашае трывогі,

Хай ў памяці яму навекі стане дзенъ,

Дзень нашай страшнай помсты-перамогі,

Калі з слязою радасці у громах мы прыйдзем

I вернемся на родныя дарогі!

 

Гомель, 1944; 1945

МАЦУЙСЯ

Мацуйся, мой браце, ў крывавым змаганні

За волю Радзімы — забітай зямлі.

Няўжо нам заўсёды бадзяцца ў стагнанні,

Жыць тым, што вякі падняволля далі?

 

Змагайся, мой браце, — не здайся ніколі, —

За свой пад ’ярэмны і змучаны люд,

Што, ў цемры абдаран кайданнаю доляй,

Аплакваў у немачы бедны свой кут.

 

Мацуйся, мой браце, ты молад душою,

Бо песню змагарскую ты пераняў.

Ідзі ж непахіснай і смелой ступою —

Той самай дарогай, якой распачаў.

 

Мы - дзеці цяжкое, мазольнае працы,

Мы - дзеці адзінай рабочай сям ’!,

Свободы з няволі ідзём дабівацца

Цаною сваей збунтаванай крыві.

 

Па-новаму свеціць зара небасхіла,

Нясе нам прыгожыя, новыя дні,

I мы -маладая, наспеўшая сіла,

I мы — светазорныя бліскі-агні!

 

Гродзенскі астрог, 1930; 1940

НАШ МАРШ

Нас зараз звяжуцъ. Мы пайдзём

Спякотай дзён да зорной мэты,

Цярністым шляхам пабрыдзём,

У гарт адзеты.

 

Трымайся стройна!

Хай кайданы звіняць,

Няхай агні ў грудзях бурляцъ,

А ногі... хай ідуць спокойна!

 

Шабляў бліск

I ляск капытаў,

Нагаек свіст

Ў руках наймітаў –

     Не страшны нам!

    Мы шлях цярэбім к новым дням...

Мы чуем -

Полымя вачэй

Яшчэ прарвецца ў бунт магутны,

Яно маланкамі бічэй

Разрэжа тых,

Хто сплёў нам путы.

Нас недарма зямля паслала

У навальнічны авангард,

Цярплівасць нам дала і гарт

I наказала:

“Быць інжынерамі барыкад

I трон

Валіць

На скон”.

3 адвагай, горда,

Непокорна

Сей іскры ворагу на страх.

Хадою - цвёрда,

Сэрцам - зорна!

Гучней, наш марш, вышэй, наш сцяг!

 

Гродзенскі астрог, 1931; 1940

ЖУРАЎЛІ

Станьма. Цішыня. Як адпачын зямлі.

Ледзъ чутны дзятла стук у гушчыні далёкой...

Як толькі можа ўвысь заглянуць вока,

У вырай цягнуцъ ў небе жураўлі...

 

Ўсе чуе тут асеннюю пару:

Бяроз на ўскраіне задума расставання,

Ў някошанай траве вужакі шалястанне

I сумнае пад небам: кру-кру-кру.

 

Ляціце, родныя! I я б хацеў мецъ вашы

                                                       крыллі,

Аб чым у цяжкі час не раз душой згараў.

Мае й цяпер к палету мары не астылі —

Я ж мушу тут адкрыць нязнаны рай!

 

I што б часы нам ні судзілі,

Я не пакіну родны край!

 

Мінск, 1945, 1959, 1977; 1946

bottom of page